Халакост у Докшыцкім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Докшыцкага раёна былі забітыя. Самыя масавыя забойствы адбываліся ў Докшыцах, Бягомлі, Параф’янаве, Маргавіцах[1].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у Бягомлі (лета — 2 кастрычніка 1941, больш за 1000 загінулых), у Докшыцах (лета 1941 — 29 мая 1942, каля 4000 загінулых), у Параф'янаве (лета 1941 — 31 мая 1942, каля 600 загінулых).

14 чалавек з Докшыцкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны».

  • сям’я Станкевічаў (Іван, Марыя, Ядвіга) і Корсун Браніслава — за выратаванне Гейдэнсана Шлемы на хутары Янавічы (за тры кіламетры ад Параф’янава)[2].
  • сям’я Півінскіх (Юзэфа, Людвіга, Хелена), Манулік Міхаліна і Лях (Даўжук) Ядвіга — за выратаванне Гейдэнсана Шлемы ў вёсцы Целяшы[2].
  • сям’я Гінтаўтаў (Іван і Тэрэза) — за выратаванне Берзона Гірша на хутары каля вёскі Жары[3].
  • сям’я Пярэдня (Яфім, Меланія і Іван) — за выратаванне Іцінай Дзвейры і яе дзяцей Мікалая і Зіны ў вёсцы Юхнаўка[4].

У Бягомлі і Докшыцах усталяваныя па два помнікі на месцах расстрэлу прадстаўнікоў народа. У Параф'янаве ўсталяваны помнік ахвярам генацыду яўрэяў.

Крыніцы

Літаратура

  • Г. П. Пашкоў, I. I. Камінскi iнш. (рэдкал.); А. В. Скараход. (уклад.). «Памяць. Докшыцкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2004. — 752 с. — ISBN 985-11-0293-8.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya