Халакост у Дзяржынскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дзяржынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Устаноўлены 5 месцаў масавых забойстваў яўрэяў на тэрыторыі раёна — Клыпаўшчына, Рыжаўка, Скароднае, Дзяржынск, Скірмантава[2].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Дзяржынску. У гэтым гета ў перыяд з лета 1941 года да 21 кастрычніка 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 2000 яўрэяў.

У Дзяржынскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Зуеўская Ганна, Харытон Лізавета[3], Луцкіна (Жыліч) Аляксандра[4].

Ахвярам генацыду яўрэяў у Дзяржынскім раёне ўстаноўлена 4 помнікі — у Рыжаўцы (каля вёскі Вінаградаўка)[5][6], у Скірмантаве[2][7], у Скародным[2][8] і ў Дзяржынску[9][10][11].

Крыніцы

Літаратура

  • Л. М. Драбовіч, Г. К. Кісялёў, А. С. Крыварот, i iнш. (рэдкал.), А. I. Валахановіч (укладальнік). «Памяць. Дзяржынскi раён». — Минск: БЕЛТА, 2004. — 704 с. — ISBN 985-6302-64-1.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya