Халакост у Любанскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Любанскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Яўрэяў у раёне забілі ў Любані[2], Урэччы[3], у вёсках Асавец[4], Касцяшы[4], Закальное[5], Арлёва[6], Баянічы[7], Вежанка[8] і іншых.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:

  • У гета пасёлка Любань (5 ліпеня 1941—1943) былі закатаваныя і забітыя не менш за 1400 чалавек.
  • У гета пасёлка Урэчча (лета 1941—4 жніўня 1943) былі забітыя больш за 1000 чалавек.

У Любанскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Сойка Аксенія і Мікалай[9], Шумейка Аляксандра, Яўген і Іван[10].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Любані (забітым у лістападзе 1941 года[11])[12], чатыры помнікі — ва Урэччы[3][13].

Крыніцы

Літаратура

  • В. А. Сойка, Н. М. Сiняк, А.Л. Петрашкевiч i iнш. (рэдкал.); В. Р. Феранц (уклад.). «Памяць. Любанскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Ураджай», 1996. — 438 с. — ISBN 985-04-0160-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya