Гета ў Казлоўшчыне![]() Гета ў Казлоўшчыне (лета — 24 лістапада 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяГарадскі пасёлак Казлоўшчына быў захоплены нямецкімі войскамі ў чэрвені 1941 года, і знаходзіўся пад акупацыяй больш за тры гады — да 13 (9[1]) ліпеня 1944 года[2][3][4]. Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі ў пасёлку гета[5][6]. Сярод вязняў Казлоўшчынскага гета знаходзіўся Ехезкель Атлас з бацькамі і сястрой. У лістападзе 1941 года яго родных забілі, але ён сам (і яшчэ некалькі чалавек) здолеў бегчы, арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, і да сваёй смерці ў баі ў кастрычніку 1942 года ваяваў у яго складзе[7][8]. 24 лістапада 1941 года немцы загадалі некалькім дзясяткам мясцовых жыхароў вырыць 6 ям недалёка ад Казлоўшчыны каля вёскі Маськаўцы[9]. Акупанты выганялі габрэяў з дамоў, грузілі на аўтамабілі, вывозілі да тых загадзя падрыхтаваных ямаў і расстрэльвалі. Усяго за час акцыі было зроблена 13 рэйсаў. Назаўтра, 25 лістапада, немцы знайшлі яшчэ 18 яўрэяў, якія хаваліся, адвялі на мясцовыя могілкі і прымусілі выкапаць магілу. Бацькі стаялі ля ямы з дзецьмі на руках. Немцы стрэлілі спачатку толькі па дзецях, а іх бацькоў расстралялі пазней — пасля катаванняў. За гэтыя два дні, 24 і 25 лістапада 1941 года, былі забітыя прыкладна 300 (770[4]) яўрэяў мястэчка[3][10][11][12][13][6][14]. У 1944 годзе, пасля вызвалення мястэчка, высветлілася, што ў жывых з усіх яўрэяў Казлоўшчыны засталося толькі 2 чалавекі[5]. ПамяцьУ 1967 годзе на магіле ахвяр генацыду яўрэяў за 1 кіламетр на поўдзень ад Казлоўшчыны каля вёскі Маськаўцы, справа ад дарогі на Слонім, быў усталяваны абеліск з надпісам «Тут пахаваныя 2500 чалавек савецкіх грамадзян, па-зверску закатаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі 21 лістапада 1941 года»[3][5][15][4][6][16][14]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia