Халакост у Стаўбцоўскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Стаўбцоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ўратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2]. Яўрэяў у раёне забівалі ў Стоўбцах (3500 чалавек), Новым Свержане[3] (3500), Рубяжэвічах[4] (1000), Налібаках[5] (1000), Дзяраўной (1000) і іншых месцах[6]. Частку яўрэяў са Стаўбцоўскага раёна вывезлі і забілі ў лагеры смерці ў Калдычэве[7][8]. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:
У Стаўбцоўскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Стажык Эльжбета і Ян[13], Баранскія Станіслаў і Яніна[14], Цехановіч Вінцэнт, Марыя і Аляксандр, Верык (Цехановіч) Станіслава[15], Пракаповіч Аляксандр і Марыя, Кавальчук (Пракаповіч) Соф’я[16], Шчакала Іван, Аляксей і Наталля[17]. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Новым Свержане[2][18][19], Стоўбцах[20] і Рубяжэвічах[21][22]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia