Халакост у Веткаўскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Веткаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Ветцы[1], вёсках Акшынка[2], Габраўка[2], Барчанкі[3], Прысно[4], Жалезнікі[4], Свяцілавічы[4], Старое Сяло[4] і многіх іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Ветцы, у якой да вайны жылі 944 прадстаўнікі народа[5][6][7].

Яўрэі былі сагнаныя ў гета ў першыя ж дні акупацыі[8], але іх пакінулі жыць у сваіх дамах, і гета займала тэрыторыю цяперашніх вуліц Пралетарская, Леніна, Камсамольская і Свярдлова (якая раней называлася вуліцай Валадарскага)[7].

Раніцай 3 снежня 1941 года ўсіх яўрэяў вывелі на цэнтральную плошчу, туды ж прыгналі і яўрэяў з блізкіх вёсак, пад канвоем з калабарантаў прыгналі да элеватара, групамі па 10 чалавек адводзілі да супрацьтанкавага рову, прымушалі легчы, а тры немцы і мясцовыя паліцыянты расстрэльвалі іх зверху з берага, а потым дабівалі ў яме[5][9][7][10][11].

Падчас першага расстрэлу 3 снежня 1941 года былі забітыя 360 (390[11]) чалавек[5][8][12][13], а ў верасні 1942 года — яшчэ 61 чалавек. У асноўным, гэта былі старыя, жанчыны і дзеці[8][14][7].

Месца расстрэлу знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага прадпрыемства «Веткаўскі аграсэрвіс» на вуліцы Кавалёва, 130 чалавек забілі на выездзе з Веткі ў бок Добруша (за уваходам на прадпрыемства правей і далей па тэрыторыі прыкладна на пяцьдзесят метраў). Брацкую магілу не пераносілі, прах ахвяр не перапахоўвалі. У 1970 годзе на магіле была ўсталяваная стэла[5].

Крыніцы

Літаратура

  • Г. К. Кiсялёў, А. Л. Петрашкевiч, I. А. Процкiн i iнш. (рэдкал.); У. Я. Райскi (уклад.). «Памяць. Веткаўскi раён. У 2-х кнiгах. Кнiга 1». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «БЕЛТА», 1997. — 376 с. — ISBN 985-6302-04-8.
  • Г. К. Кiсялёў, А. Л. Петрашкевiч, I. А. Процкiн i iнш. (рэдкал.); У. Я. Райскi (уклад.). «Памяць. Веткаўскi раён. У 2-х кнiгах. Кнiга 2». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «БЕЛТА», 1998. — 464 с. — ISBN 985-6302-07-2.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya