Халакост у Смалявіцкім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Смалявіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забілі ў Смалявічах[1], Жодзіне[2], Восаве[3] і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у пасёлку Смалявічы[4], у якім з лета 1941 года да 13 верасня 1941 года былі забітыя больш за 2200 чалавек.

У Смалявіцкім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Падбярозка Любоў — за выратаванне Свяржынскай Любы ў вёсцы Вялікае Залужжа[5].
  • Сівакоў Павел — за выратаванне Палей (Батвіннік) Соф’і і яе сястры Батвіннік Лізы ў лясах раёна[6].

Тры помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Смалявічах.

Крыніцы

Літаратура

  • М. В. Жылянiн, I. Ф. Балдуеў, Н. М. Герасiмчык i iнш. (рэдкал.); Ю. Я. Гiндзiн, Г. У. Разумаў (уклад.). «Памяць. Смалявiцкi раён. Жодзiна». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: БЕЛТА, 2000. — 768 с. — ISBN 985-6302-26-9.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya