Халакост у Віцебскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Віцебскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Віцебску[3], Суражы[4], Янавічах[4], Зайцава[5][4], Малажыне[4] і ў іншых месцах.

Было створана 3 гета:

  • Віцебскае (25 ліпеня 1941 — снежань 1941, закатаваныя і забітыя каля 20 000 чалавек),
  • Суражскае (ліпень — 2 жніўня 1941, забітыя каля 1000 чалавек),
  • Янавічскае (25 жніўня — 10 верасня 1941, забітыя каля 1600 чалавек).

У Віцебскім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Барадзіна (Ламаносенка) Тамара — за выратаванне Брускінай Розы ў Віцебску[6];
  • Папяляева Паліна — за выратаванне Зарэцкага Юрыя ў Віцебску[7].

Назар Калістратавіч Кузьмін і яго жонка Ганна Мінаўна выратавалі Леву Варабейчыка ў вёсцы Машкіна[8].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Віцебску (3 помнікі), Янавічах (4 помнікі) і Суражы.

Крыніцы

  1. «Памяць. Віцебскi раён» 2004, с. 234.
  2. Газета «Жыццё Прыдзвіння Архівавана 19 чэрвеня 2022.», 7, 14 июня 1997 года (бел.)
  3. Свидетельствуют палачи 2010, с. 150-151.
  4. а б в г Свидетельствуют палачи 2010, с. 151.
  5. Холокост на территории СССР 2011, с. 320.
  6. История спасения. Брускина Роза. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 23 лютага 2016.
  7. История спасения. Зарецкий Юрий. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 23 лютага 2016.
  8. газета «Народнае слова», № 54 (2379) от 15 мая 2007 года, Витебск

Літаратура

  • А.П. Красоўскi, У.А. Мачульскi, У.I. Мезенцаў i iнш. (рэдкал.), У.I. Мезенцаў (укладальнік). «Памяць. Віцебскi раён». — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2004. — 771 с. — ISBN 985-02-0647-0.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya