Халакост у Свіслацкім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Свіслацкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета.

  • У гета горада Свіслач (лістапад 1941 — 1 лістапада 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 прадстаўнікоў народа.
  • У гета пасёлка Поразава (лета 1941 — лістапад 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 400 яўрэяў.

Помнік забітым нацыстамі яўрэям у Свіслачы ўсталяваны ва ўрочышчы Вішэўнік[1][2][3].

У 2018 годзе ўсталяваны помнік забітым яўрэям Поразава ў цэнтры пасёлка, каля будынка былой сінагогі[2][3].

Крыніцы

  1. «Памяць. Свіслацкi раён» 2004, с. 357.
  2. а б Два памятника жертвам Холокоста открыты в Свислочском районе. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2018. Праверана 18 жніўня 2018.
  3. а б Такое не должно повториться. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2018. Праверана 18 жніўня 2018.

Літаратура

  • М. М. Грунтовіч, Г. К. Кісялёў i iнш. (рэдкал.); I. I. Варанец. (уклад.). «Памяць. Свіслацкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларусь», 2004. — 526 с. — ISBN 985-01-0496-1.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya