Гета ў Рудкаўшчыне![]() Гета ў Рудкаўшчыне (канец ліпеня 1941 — 12 сакавіка 1943) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Рудкаўшчына Горацкага раёна падчас Халакосту. ГісторыяУ ліпені 1941 года Горацкі раён быў захоплены нямецкімі войскамі. Акупацыя вёскі Рудкаўшчына працягнулася да 26 чэрвеня 1944 года. У канцы ліпеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў вёсцы гета. Габрэям загадалі нашыць на адзенне жоўтыя зоркі, забаранілі сыходзіць з вёскі і выкарыстоўвалі на прымусовых работах. Гета было адкрытага тыпу, яго не ахоўвалі, але ўвесь час правяралі паліцаі. Раніцай 12 сакавіка 1943 года ўсіх яўрэяў вёскі сагналі ў будынак радзільні, а затым на санках і пешшу адвялі ў лес і расстралялі — ставілі на калені і стралялі ў патыліцу. Людзі былі настолькі змучаныя, што не супраціўляліся[1][2]. ПамяцьНа месцы расстрэлу яўрэяў Рудкаўшчыны пасля вайны роднымі забітых быў усталяваны цагляны помнік, пазней заменены на новы[3][1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia