Халакост у Круглянскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Круглянскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3]. Яўрэяў у раёне забівалі ў Круглым[1][4], Кручы[3][5][4], Навапруддзе[1], Цяцерыне[1][6], Шапялевічах[2][4], Старым Палессі[2] і іншых месцах. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета:
У Круглянскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Барысёнак Ганна[2][7], Бараноўская Вікторыя[8], Ганчарова (Карнеева) Вольга, Дзякава (Карнеева) Любоў і Лосева (Карнеева) Таццяна[9]. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Круглым[10] і Кручы[3][5]. У вёсцы Навапруддзе ў 1967 годзе ўсталяваны помнік сям’і Зелікавых, расстраляных нацыстамі ў 1942 годзе[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia