Халакост у Вілейскім раёнеУ пачатку акупацыі ў 1941 годзе ў Вілейскім раёне знаходзіліся 20 000 яўрэяў (уключаючы і тых, якія былі пераселены з заходніх раёнаў Літвы). Да вясны 1943 года ў жывых заставаліся каля 3000 яўрэяў, большасць з якіх выкарыстоўваліся ў якасці рабскай сілы ў армейскіх будаўнічых падраздзяленнях у Красным, а некалькі дзясяткаў спецыялістаў працавалі ў шэрагу майстэрняў. Неўзабаве былі забітыя і гэтыя апошнія габрэі. Такім чынам, за час акупацыі былі забітыя практычна ўсе прадстаўнікі народа, а большасць ацалелых ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3]. Самыя масавыя забойствы яўрэяў у Вілейскім раёне адбываліся ў Вілейцы[4], Даўгінаве[5], Ільі[6], Касцяневічах[7], Падбярэззі[7], Сосенцы[7], Рэчках[8], Куранцы[9][10], Хаценчыцах[11], Слабадзе[12]. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:
У Вілейскім раёне 16 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Станько Андрэй і Наталля[17], Сафонаў Генадзь[18][19], Владыка Андрэй і Анастасія[20], Гараніны Ганна, Пётр і Фёдар, Кур’яновіч Юльян[21], Кісялёў Мікалай[22], Марцінкевіч Францішак і Кліменціна[23], Валынец Сяргей, Ульяна і Мікалай[24], Жалняровіч Сцяпан[25]. Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Вілейцы (тры помнікі)[26], Даўгінаве, Ільі[27] і Куранцы[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia