Гета ў Бешанковічах

Помнік загінулым вязням Бешанковіцкага гета.

Бешанковіцкае гета (лета 1941 — 11 лютага 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Бешанковічы і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя

У пасёлку Бешанковічы ў 1939 годзе жылі 1119 яўрэяў (26,3% жыхароў)[1]. Паселішча было захоплена нямецкімі войскамі 6 ліпеня 1941 года. Акупацыя горада доўжылася амаль да 25 (26[2][3]) чэрвеня 1944 года[4].

Увосень 1941 года, прыкладна ў лістападзе, немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Бешанковічаў у гета[5].

Вязняў прымусілі жыць па 5-6 сем’яў у доме. У асноўным гэтыя дамы знаходзіліся па Лепельскім бальшаку (цяпер вуліца Свабоды), па вуліцах Лепельскай і Чашніцкай[5].

11 лютага 1942 года ўсіх габрэяў (больш чым 800 чалавек, у асноўным — старыя, жанчыны і дзеці) немцы выгналі на вуліцу і сагналі на плошчу да царквы, а потым прывялі на ўзлесак лесу прыкладна за адзін кіламетр, недалёка ад дарогі Бешанковічы—Шуміліна, дзе і расстралялі[6][7][8][9].

Памяць

Пасля вайны яўрэі пачалі збор сродкаў на ўстаноўку помніка ахвярам генацыду яўрэяў у Бешанковічах. Грошы дасылалі дзеці і сваякі загінулых з розных гарадоў Савецкага Саюза. І помнік, і агароджа былі прывезены з Ленінграда, і ў 1958 годзе помнік быў усталяваны на брацкай магіле на месцы расстрэлу[10][11][1].

Крыніцы

  1. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 88.
  2. И.П Шамякин (гл. ред.), Г. К. Киселёв, Е. В. Малашевич и др. "Память. Историко-документальная хроника Шумилинского района. — Минск, издательство «Белорусская советская энциклопедия», 1985
  3. «Памяць. Бешанковіцкi раён» 1991, с. 167, 169.
  4. Периоды оккупации населенных пунктов Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2013. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  5. а б М. Миценгендлер. «По дороге к парому» Архівавана 22 чэрвеня 2013.
  6. Е. Гольбрайх. «В дверях стоял сын» Архівавана 13 жніўня 2016.
  7. Воспоминания свидетелей. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2009. Праверана 10 чэрвеня 2011.
  8. Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 1363, опись 1, дело 1077, листы 8-13, 15-18, 20-24, 29-31, 34-37, 51-52 — протоколы допросов свидетелей расстрела евреев в м. Бешенковичи, февраль 1948 года;
  9. Свидетельствуют палачи 2010, с. 115-117, 151.
  10. Бешенковичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  11. Холокост в Бешенковичах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 1 красавіка 2025.

Літаратура

  • I.П. Шамякін (галоўны рэдактар), Г.К. Кісялёў, Я.В. Малашэвіч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Бешанковіцкi раён». — Минск: «Беларуская савецкая энцыклапедыя», 1991. — 423 с. — ISBN 5-85700-053-X.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya