Чэрыкаўскае гета

Помнік на яўрэйскіх могілках.
Помнік на месцы расстрэлу.

Гета ў Чэрыкаве (лета—кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Чэрыкаў падчас Халакосту.

Гісторыя

Паводле перапісу 1939 года ў Чэрыкаве з 6411 жыхароў яўрэяў было 949 чалавек (14,8 %)[1][2]. Чэрыкаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй 2 гады і 2,5 месяца — з 17 (15[3]) ліпеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года[4][5].

Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Чэрыкаве гета.

У кастрычніку (лістападзе[6]) 1941 года ад 500 да 600 (238[7], 253[6][2], 300[8]) яўрэяў горада сабралі і пад канвоем з немцаў і калабарантаў пагналі да «народнага дому». Усе ішлі з рэчамі, у калоне было шмат дзяцей. Затым ім сказалі, што іх адвядуць на вакзал у Крычаў для перасялення ў іншае месца, але па дарозе калону павярнулі ў іншы бок — у бок Зарэчча да месца, якое называлася Чырвоны Бераг. Каля млына ва ўрочышчы Маставое ля траншэі, якая ўтварылася пры здабычы торфу, калону асуджаных людзей спынілі і расстралялі з аўтаматаў. Многіх габрэяў кідалі ў роў параненымі і закопвалі яшчэ жывымі[1][8][9][10].

Памяць

Помнік ахвярам Катастрофы быў усталяваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў (у 1969 годзе[6]). Грошы на помнік збіралі самі габрэі. У 1980-х гадах помнік быў пашкоджаны вандаламі, і на яго месцы ўсталявалі новы — памылкова з крыжам[8][11].

На чэрыкаўскіх габрэйскіх могілках, абмежаваных вуліцамі Ленінскай, Міра і завулкам Міру, расстрэлаў не было, але там таксама быў усталяваны сімвалічны памятны знак ахвярам генацыду яўрэяў выглядзе трох стэл з прозвішчамі расстраляных[8][12][2].

Крыніцы

  1. а б Л. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 на Wayback Machine (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.»
  2. а б в Холокост на территории СССР 2011, с. 1058.
  3. «Памяць. Чэрыкаўскi раён» 1994, с. 346.
  4. Периоды оккупации населенных пунктов Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021. Праверана 29 мая 2021.
  5. «Памяць. Чэрыкаўскi раён» 1994, с. 352, 449.
  6. а б в «Памяць. Чэрыкаўскi раён» 1994, с. 655.
  7. «Памяць. Чэрыкаўскi раён» 1994, с. 347.
  8. а б в г А. Литин, И. Шендерович. Чериков Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 на Wayback Machine
  9. «Памяць. Чэрыкаўскi раён» 1994, с. 460.
  10. Свидетельствуют палачи 2010, с. 189.
  11. «Памяць. Чэрыкаўскi раён» 1994, с. 489, 655.
  12. Яд Вашем. Мемориалы и церемонии памяти Архіўная копія ад 2 чэрвеня 2021 на Wayback Machine

Літаратура

  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • В. М. Ермакоў, Р. I. Маслоўскi, А. Л. Петрашкевiч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Чэрыкаўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. — Мн.: «Вышэйшая школа», 1994. — 660 с. — ISBN 985-06-0020-9.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya