Халакост у Клічаўскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Клічаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3].

Яўрэяў у раёне забівалі ў пасёлку Клічаў[1][4], вёсках Дулебня[2], Куцін[5], Ліпніца[6] і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Клічаве, у якім з лета 1941 года да 14 кастрычніка 1941 года загінулі больш за 600 яўрэяў[4].

Падчас расстрэлу клічаўскіх яўрэяў у Паплавах выжыць удалося адзінкам. З брацкай магілы выбраліся цырульнік Брэслаў, сястра яго жонкі і яшчэ адзін чалавек. Каваль Мойша схаваўся ў разоры і выратаваўся ад расстрэлу. Адна параненая 28-гадовая габрэйка ноччу выбралася з ямы, хавалася ў вёсцы, але праз год яе ўсё роўна выдалі і расстралялі[2].

У вёсцы Закупленне сям’я Сіліных выратавала Моту Гіршэвіча Сахрая[3].

У Клічаўскім раёне 2 чалавекі — Скрыпко Аляксандра і Дыбаль (Скрыпко) Марыя — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Званне было прысвоена за выратаванне Рубінчык Цылі ў вёсцы Галубок (па іншых інфармацыі — у вёсцы Новы Востраў)[7].

Помнікі забітым яўрэям Клічаўскага раёна ўстаноўлены на месцы расстрэлу яўрэяў Клічава каля вёскі паплавы ва ўрочышчы «Лясное»[8][9] і ў вёсцы Дулебня[2].

Крыніцы

Літаратура

  • Б. I. Сачанка, I. П. Хаўратовiч, С. П. Самуэль i iнш. (рэдкал.); У. А. Салановiч (уклад.). «Памяць. Клічаўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раѐна.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 1995. — 462 с. — ISBN 985-11-0009-9.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya