Халакост у Бераставіцкім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бераставіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у пасёлку Вялікая Бераставіца. У перадваенныя гады тут пражывала 720 яўрэяў[1]. Гета было арганізавана адразу пасля акупацыі. Яўрэяў пасёлка і бліжэйшых вёсак сагналі ў квартал, межамі якога былі цяперашнія вуліцы Савецкая, Леніна, Кастрычніцкая і Рабочая. Да акупацыі большасць яўрэяў Бераставіцы пражывала менавіта там, і там жа знаходзілася сінагога[2]. Лёс яўрэяў Вялікай Бераставіцы дагэтуль дакладна невядомы. Невялікімі групамі людзей з гета з самага пачатку везлі і забівалі ў Крынках, Гродне і Свіслачы. Увесну (па іншых сведчаннях, восенню) 1942 года ўсіх яўрэяў вывезлі ў Крынкі і забілі. Паводле іншай версіі, прадстаўнікоў народа вывезлі і расстралялі на станцыі Малпены (Малкеня) у Польшчы, а целы забітых спалілі[3]. Таксама маюцца паказанні, што ў гета мястэчка Крынкі павезлі толькі пажылых, якіх затым адправілі ў невядомым кірунку, а пакінутых яўрэяў часткай выкарыстоўвалі на цяжкіх фізічных працах у саміх Вялікіх Бераставіцах, а часткай вывезлі ў Ваўкавыск. Задакументаваныя сведчанні аб буйной акцыі ў Вялікіх Бераставіцах вясной 1942 года і таксама аб масавым забойстве зімой 1942 года (411 чалавек[1])[4][5][6][7][8][1][9]. За 150 метраў на захад ад вёскі Малая Бераставіца на могілках з 1965 года стаіць абеліск на брацкай магіле 15 расстраляных[1]. У Бераставіцкім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Доха Антон і яго жонка Яніна[10], Станеўская Анелія, Занеўская Алена[11], Шчалкоўская-Рымская Стэфанія[12][13]. У цэлым па Бераставіцкім раёне па даных Камісіі НДК з 634 забітых яўрэі склалі 411 чалавек (87 яўрэйскіх сем’яў)[6][7][8][14], што відавочна менш рэальнага ліку забітых у раёне яўрэяў[15]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia