Гета ў Воўчыне![]() Гета ў Воўчыне (лета 1941 — верасень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Воўчын Камянецкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяПаводле перапісу 1939 года ў вёсцы Воўчын пражывала 402 прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці[1]. Адразу пасля акупацыі Воўчына нямецкімі войскамі большая частка габрэяў (больш за 100 чалавек) былі адпраўленыя ў гета ў Высокім, дзе іх забілі разам з мясцовымі яўрэямі 2 лістапада 1942 года[2][3]. Прыкладна праз два месяцы пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі мясцовых яўрэяў у гета[4][5]. Гета было абгароджана калючым дротам, але ахоўвалася фармальна. Габрэі маглі выходзіць з гета і мяняць рэчы на прадукты[4]. Апошніх яўрэяў (больш за 40 чалавек) разам з яўрэямі з гета ў Чарнаўчыцах (350 чалавек) забілі ў канцы кастрычніка (у верасні[5]) 1942 года на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзлеску за Новым Воўчынам (пры Польшчы мястэчка падзялялася на Стары Воўчын, Новы і «аблогу»)[6]. Асуджаныя людзі, да гэтага часу амаль толькі старыя і дзеці, ішлі да месца расстрэлу пакорліва, не спрабуючы бегчы. Іх падманулі, што будуць перавозіць у іншае гета, і прымусілі пагрузіць сваю маёмасць на сялянскія падводы[4][7][8][3]. У забойстве ўдзельнічалі немцы і паліцаі. Каля ямы людзей распраналі і расстрэльвалі. Кожнай наступнай групе загадвалі класціся па-над ужо забітых. Ямы засыпалі толькі злёгку, і праз пясок праступала кроў[4][7]. ПамяцьУ 1965 годзе на брацкай магіле ахвяр генацыду яўрэяў быў усталяваны бетонны абеліск[9][3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia