Гета ў Асвеі![]() Гета ў Асвеі (1941 — 8 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Асвея Верхнядзвінскага раёна падчас Халакосту. ГісторыяУ пасёлку Асвея ў 1939 годзе жылі 350 яўрэяў[1]. Перад нападам Германіі на СССР, акрамя мясцовых, у пасёлку знаходзіліся і яўрэі-бежанцы з Польшчы, якія распавядалі пра дзеянні немцаў у дачыненні да яўрэяў, але мала хто ўспрыняў гэта з усёй сур’ёзнасцю[2]. З 1 ліпеня 1941 года да 17 ліпеня 1944 года Асвея была акупаваная нямецкімі войскамі[3][4]. Неўзабаве немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Асвеі гета, у якое сагналі і яўрэяў з блізкіх вёсак і з Себежа[2][1][4][5]. Перад канчатковым знішчэннем немцы перагналі габрэяў у будынак школы, які знаходзіўся на месцы цяперашняга інтэрната[2]. 8 сакавіка гета ліквідавалі, былі забітыя 459 габрэяў[6]. Усяго з 2 лютага і да пачатку сакавіка 1942 года ў Асвеі былі забітыя больш за 650 яўрэяў[2][4][5][1][7]. Некалькі яўрэяў з Асвеі здолелі выратавацца. Адна з іх — Соня Маскель[2]. ПамяцьУ 1960 на магіле ахвяр Катастрофы быў усталяваны абеліск, а ў 1989 годзе — стэла[4][1]. У 2012 годзе на месцы забойства быў узведзены новы помнік[8][9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia