Гета ў Валынцах![]() Гета ў Валынцах (лета 1941 — 22 лютага 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна падчас Халакосту. ГісторыяЗначную частку насельніцтва мястэчка Валынцы перад вайной складалі габрэі — 38 дамоў[1]. Да пачатку вайны ў Валынцах жылі і габрэі з Германіі. У свой час яны беглі ў Польшчу, а пасля 17 верасня 1939 года — у БССР[1][2][3]. Польскія ўцекачы 1939 года, якія былі ў Валынцах, распавядалі пра жахі нямецкай акупацыі. Аднак эвакуявацца захацелі і здолелі нямногія. А частка з тых, хто рызыкнуў выйсці ў далёкую дарогу на ўсход, неўзабаве быў расстраляны немцамі з самалётаў альбо быў вымушаны вярнуцца[1][2][3]. 12 (10[4]) ліпеня 1941 года нямецкія войскі занялі Валынцы. Акупацыя доўжылася тры гады — да 12 ліпеня 1944 года[2][3]. Валынцы дзяліліся ракой Дрыса, прытокам Заходняй Дзвіны, на дзве няроўныя часткі. Немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, адвёўшы пад яго маленькую частку мястэчка — некалькі невялікіх вуліц за Дрысай. Усіх габрэяў сагналі туды. Гета абгарадзілі калючым дротам[1][4]. Выходзіць без дазволу габрэям забаранялася, але дбайную ахову акупанты не выстаўлялі, таму што мала хто адважваўся бегчы[1]. Вязняў ганялі на цяжкія прымусовыя працы ў суседнюю вёску Прудзінкі, у тым ліку нарыхтоўваць дровы і расчышчаць дарогі[2][3]. Каля 130 (84[5][6][7]) чалавек забілі 22 лютага 1942 года каля вёскі Кавалеўшчына за 500 метраў ад дарогі Прудзінкі—Валынцы[1][2][3][4][7]. Пасля вайны ў мястэчка вярнулася некалькі яўрэйскіх сем'яў[2][3]. ПамяцьУ 1991 годзе жыхарка Валынцоў Марыя Ягораўна Булаўская па памяці склала спіс ахвяр генацыду яўрэяў у мястэчку — каля 40 прозвішчаў, але поўнага спісу няма[2][3][8]. У Валынцах на брацкай магіле забітых падчас Катастрофы габрэяў быў усталяваны помнік з надпісам: «Ахвярам фашызму лютага 1942 года». У 2013 годзе на месцы старога помніка быў усталяваны новы, з надпісамі на трох мовах — беларускай, англійскай і іўрыце[9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia