Гета ў ОпсеГета ў Опсе (чэрвень — верасень 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Опса Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяМесцейка Опса было захоплена нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года. Акупацыя доўжылася да 4 ліпеня 1944 года[1]. У чэрвені 1942 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў у гета[2][3][4]. У красавіку 1942 года большасць яўрэяў з Опсы былі пераселены ў гета Браслава[5]. Да 1 ліпеня 1942 года ў Опсаўскім гета заставалася ў жывых яшчэ 300 (235[5]) чалавек[6][2][7]. У пачатку верасня 1942 года, напярэдадні яўрэйскага Новага года Рош а-Шана, гітлераўцы наладзілі ў Браславе яшчэ адно гета, названае пасля «Опсаўскае», таму што туды перагналі апошніх жывых яўрэяў з Опсы і іншых блізкіх вёсак. 19 сакавіка 1943 года, напярэдадні свята Пурым, немцы акружылі гэтае гета, адвялі ўсіх вязняў да загадзя выкапаных расстрэльных равоў і забілі[8][9][5][10]. ПамяцьБрацкая магіла вязняў «Опсаўскага» гета Браслава знаходзіцца ля далёкай сцяны мемарыяла ахвярам Катастрофы ў Браславе[8]. У 1983 годзе на магіле загінуўшых яўрэяў у Опсе быў насыпаны курган са скульптурнай кампазіцыяй[3][11]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia