Гета ў Століне![]() Гета ў Століне (вясна — 11 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Столін падчас Халакосту. ГісторыяДа 1941 года ў Століне налічвалася 12 500 жыхароў[1]. У іх ліку колькасць габрэйскай абшчыны дасягала 8500 чалавек, але да гэтай колькасці габрэяў варта дадаць яшчэ 7000 яўрэйскіх бежанцаў з Польшчы[2][3]. 12 (6[4]) ліпеня 1941 года Столін быў захоплены вермахтам. Акупацыя працягвалася да 7 ліпеня 1944 года[1][5][6]. Ранняй вясной 1942 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі тут гета[2][3]. Вязнямі Столінскага гета аказаліся больш за 12 500 яўрэяў[7][3]. Поўнае знішчэнне Столінскага гета адбылося 11 верасня 1942 года, напярэдадні яўрэйскага Новага года — свята Рош Ха-Шана[1][8][3]. ПамяцьНа месцы масавых забойстваўу 1969 годзе быў усталяваны абеліск[9], а цяпер стаіць два помнікі. Адзін з іх — ахвярам генацыду яўрэяў падчас Катастрофы — у памяць 8000 габрэяў Столінскага гета, горада Століна і бліжэйшых вёсак, забітых у верасні 1942 года. Помнікі ўзведзены побач адзін з адным і знаходзяцца ва ўрочышчы Стасіна (Далін) за 5 кіламетраў на поўнач ад Століна. Адзін з манументаў у выглядзе раскрытай кнігі ўзведзены ў кастрычніку 1993 года па замове Кіеўскай яўрэйскай абшчыны. Другі помнік — па замове Столінскага гарвыканкама выкананы ў выглядзе жанчыны з дзіцем. У 2021 годзе было праведзена аднаўленне ўрочышча. Рэканструкцыя ўключала аднаўленне мемарыяльных зон і сцяжынак[1][10][11][12][13]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia