Гета ў Целяханах![]() Гета ў Целяханах (ліпень—жнівень 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў гарадскога пасёлка Целяханы Івацэвіцкага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту. ГісторыяДа пачатку вайны яўрэі складалі амаль палову насельніцтва Целяхан, уключаючы яўрэяў-бежанцаў з Польшчы[1]. Паселішча было захоплена вермахтам 27 чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 10 ліпеня 1944 года[2][3]. З мясцовых габрэяў толькі нешматлікія (у асноўным, моладзь), паспелі сысці на ўсход. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы арганізавалі ў мястэчку гета[4]. Раніцай 7 (6[5]) жніўня 1400[6] (1200[7]) яўрэяў расстралялі ва ўрочышчы Грэчышча (ля дарогі Целяханы—Выганашчы)[1][5][6]. Пазней яшчэ 500 чалавек расстраляны на вуліцы Янкі Купалы[6]. Усяго ў Целяханах былі забітыя каля 2000 (больш за 1200[5]) прадстаўнікоў нацыянальнасці[1]. ПамяцьУ цяперашні час ахвярам генацыду яўрэяў у Целяханах устаноўлены два помнікі. У 2021 годзе, 17 чэрвеня, на месцы забойства 500 габрэяў быў усталяваны новы помнік на месцы старога. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia