Халакост ва Уздзенскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Уздзенскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Яўрэяў у раёне забівалі ва Уздзе[2], Магільне[3] і іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — ва Уздзе (канец чэрвеня — 17 кастрычніка 1941), дзе былі закатаваныя і забітыя каля 1800 чалавек.

Ва Уздзенскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Крысько Аляксандр і Таццяна, Даўгулевіч (Крысько) Ніна і Казей (Крысько) Ірына[4], Кісель Анастасія[5], Вярбіцкі Адам і Рудакоўская Антаніна[6].

Два помнікі забітым габрэям усталяваныя ва Уздзе на габрэйскіх могілках[1][7].

У самой Уздзе забітым вязням гета ўсталяваны памятны знак на Краснай плошчы.

Крыніцы

Літаратура

  • Г. К. Кісялёў, М. М. Лапотка i iнш. (рэдкал.); А. М. Папко. (уклад.). «Памяць. Уздзенскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: БЕЛТА, 2003. — ISBN 985-6302-50-1.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya