Халакост у Глускім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэяі Глускага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. Прадстаўнікоў народа забівалі ў Глуску[2][3], у вёсцы Гарадок[4][5][6] і ў іншых населеных пунктах. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Глуску, у якім з лета па снежань 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 3000 чалавек[7]. У Глускім раёне шэсць чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Архіпцава Надзея, Волчак (Архіпцава) Любоў, Слабко (Беліцкая) Вольга[8], Бабак Марыя[9], Краснеўскія Ганна і Анісім[10]. Тры помнікі забітым усталяваныя ў Глуску[11][5]. У Брукліне, у мемарыяльным парку Халакоста (the Holocaust Memorial Park) усталяваны Камень памяці яўрэяў Глуска[12][13]. У вёсцы Гарадок усталяваны помнік забітым жыхарам, у тым ліку і яўрэям[14]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia