Халакост у Лагойскім раёне

Яўрэяў у Лагойскім раёне забівалі ў Лагойску[1][2], Плешчаніцах[3][2], вёсках Казыры[4], Чырвоны Бор[5], Камена[6] і многіх іншых месцах. За час акупацыі практычна ўсе прадстаўнікі народа былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[7][8].

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:

  • У гета горада Лагойск (ліпень — 30 жніўня 1941) былі закатаваныя і забітыя 1200 чалавек.
  • У гета пасёлка Плешчаніцы (чэрвень — 21 кастрычніка 1941) былі забітыя 1000 чалавек[9].

У Лагойскім раёне 6 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Хадасевічы Антаніна, Пётр і Яніна[10][11][12], Красоўскія Марыя, Андрэй і Іосіф[13].

У вёсцы Ніўкі недалёка ад Лагойска хавалася адна яўрэйская сям’я, і ўсю вайну пра іх клапаціліся іх знаёмыя[14].

Два помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Лагойску[15], адзін — у Плешчаніцах.

Крыніцы

  1. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 2-я» 2004, с. 34.
  2. а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 177.
  3. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 2-я» 2004, с. 82-83.
  4. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 2-я» 2004, с. 47-48.
  5. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 2-я» 2004, с. 51.
  6. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 2-я» 2004, с. 70.
  7. Логойск — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  8. З. Пинский. Логойск: кто теперь помнит это местечко? Архівавана 21 снежня 2019.
  9. Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 51.
  10. Яд Вашем. История спасения. Ходосевич Антонина, Петр и Янина. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
  11. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 1-я» 2003, с. 269—271.
  12. О трагических страницах истории и событиях. Логойский Холокост
  13. Яд Вашем. История спасения. Красовские Мария, Андрей и Иосиф. Архівавана 24 чэрвеня 2022.
  14. А. Литин. Черные дни Логойска Архівавана 29 снежня 2019.
  15. «Памяць. Лагойскi раён. Кнiга 2-я» 2004, с. 35.

Літаратура

  • Г. П. Пашкоў, Г. В. Драгунова, В. А. Несцяровiч i iнш. (рэдкал.); Я. Г. Звягуга. (уклад.). «Памяць. Лагойскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. У 2 кнiгах. Кнiга 1-я. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 560 с. — ISBN 985-11-0280-6.
  • Г. П. Пашкоў, Г. В. Драгунова, В. А. Несцяровiч i iнш. (рэдкал.); Я. Г. Звягуга. (уклад.). «Памяць. Лагойскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі. У 2 кнiгах. Кнiга 2-я. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. — 488 с. — ISBN 985-11-0282-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya