Халакост у Камянецкім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Камянецкага раёна былі забітыя (6921 чалавек, то бок 16% насельніцтва), а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1]. Яўрэяў у раёне забівалі ў Вялікіх Мурынах (140 чалавек)[2][3][4], Вялікай Турне[5], Каменюках[6], Свінёва[6], Лешні[6][5], Замосце (з 1962 года ў складзе горада Камянец)[7] і іншых. З сельскагаспадарчай калоніі Абрамава, дзе да вайны жылі 172 яўрэі[8], іх вывезлі і забілі ў Беластоцкім гета[6], а з калоніі Сарэва яўрэяў вывезлі і забілі ў Камянецкім гета[9]. У 1942 годзе ў трох кіламетрах ад Чарнаўчыц у вёску Малая Турна звезлі каля 200 яўрэяў-мужчын з бліжэйшых вёсак і расстралялі[10][11]. Вясной 1942 года ва ўрочышчы Равец каля Вялікіх Мурынаў расстралялі яўрэяў з Вялікай Турны, Відамлі[12] і Камянца[13]. Частка яўрэяў з Відамлі і Баранак вывезлі ў гета Пружанаў і Воўчына і там расстралялі ў 1942 годзе[10][14]. Апошні вядомы расстрэл яўрэяў у раёне адбыўся да 1944 года, калі былі забітыя 2 сям’і (усяго 9 чалавек), якія адсталі ад партызанскага злучэння, у якім знаходзіліся. Гэта здарылася ў лесе дзесьці паміж Чвіркамі і Бялёва[15]. Было створана 4 гета[16]:
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Воўчыне, Высокім і Камянцы. Мноства месцаў масавых забойстваў яўрэяў на тэрыторыі раёна дагэтуль не пазначаныя і не ўвекавечаныя[17][18]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia