Халакост у Капыльскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Капыльскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2][3]. Яўрэяў у раёне забівалі ў Капылі[4], у вёсках Вялікая Раёўка (больш за 100 габрэяў)[5], Вялікія Прусы[6], Пясочнае (вясной 1942 года 100 яўрэяў забітыя ў Капыльскім гета)[7], Бабоўня[8] (25 габрэяў[9]), Славінка[10], Камсамольская (Пукава)[11][12], Душава[13], Семежава[14], Лугавая (Свінка)[14], Цімкавічы[15], у вёсках Грозаўскага сельсавета[16] і ў іншых месцах[2]. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:
У Капыльскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Трафім Курловіч[22], Эмілія Сцяпура і Алена Горская (Сцяпура)[23]. Два помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Капылі[2][24], па аднаму ў Грозаве[2], Цімкавічах[2][25], Камсамольскай[12], Душаве[26]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia