Халакост у Нясвіжскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Нясвіжскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
У Нясвіжскім раёне адзін чалавек — Рудкоўскі Іван — за выратаванне ў вёсцы Нялепава быў удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»[1]. 21 ліпеня 1942 года ў Нясвіжы адбылося першае паўстанне ў гета на тэрыторыі Усходняй Еўропы пад кіраўніцтвам Шалома Халяўскага. Выратавацца ўдалося толькі 26 яўрэям, большасць з якіх усё роўна не дажылі да канца акупацыі[2][3]. У Нясвіжы ўстаноўлены 4 помнікі ахвярам генацыду яўрэяў[4][5]. У Гарадзеі ў 2004 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс загінулым габрэям Гарадзейскага гета (аўтар — Л. М. Левін)[6][7][8]. Каля вёскі Панюцічы ў чэрвені 1942 года былі расстраляныя каля 500 (300[9]) яўрэяў. У 1992 годзе на месцы расстрэлу быў усталяваны помнік[10]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia