Халакост у Брагінскім раёнеЗа час акупацыі практычна ўсе яўрэі Брагінскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Яўрэяў у раёне забівалі ў Брагіне[1], Камарын[2], вёсках Асарэвічы[3], Багушы[4], Верхнія Жары[5], Капоранка[6], Кавака[7], Калыбань (3 сям’і — больш за 20 чалавек у кастрычніку 1941 года)[8][9], Касачоў[7], Краснае[10], Крыўча[11], Крукі[12], Малажын[13], Мікулічы[14], Новая Ёлча[6], Нудзічы[15], Астрагляды[4], Рыжкаў[14], Сабалі[5], Спярыжжа[16], Тэльман[17] і іншых. Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета — у Брагіне (верасень — 27 лістапада 1941, больш за 600 загінулых[18]) і Камарыне (да кастрычніка 1941[19], каля 250 загінулых[20][21]). Ганна Паняўчык з Брагіна за выратаванне Марыі Брыльянт была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»[22][23][24]. У 1957 годзе ў Брагіне на вуліцы Пясочная быў насыпаны курган, а потым была ўсталяваная стэла з надпісам аб 8000 загінулых ад рук нацыста — у тым ліку яўрэяў, перапахаваных сюды з двух брацкіх магіл на вуліцы Набярэжнай[22][25][26]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia