Халакост у Браслаўскім раёнеЗа час акупацыі яўрэі Браслаўскага раёна былі практычна цалкам знішчаны. Маштабныя забойствы адбываліся ў населеных пунктах Браслаў[1], Замосце[2], Плюсы[2], Дубіна[3], Кіслаўшчына[4], Опса[5], Слабодка[6], Яйсы[7], Іказнь, Самуйлы, Укля, Пераброддзе, Лабецкія. Да пачатку 1990-х гадоў гэтыя факты замоўчваліся афіцыйнымі ўладамі[8]. У вёсцы Лабецкія (Опсаўскі сельсавет) 22 лютага 1943 года атрад паліцаяў забіў усіх жыхароў — 28 чалавек, якія былі ў гэты дзень у вёсцы — за тое, што яны па чарзе хавалі ў сябе старога яўрэя. Пасля вайны на іх брацкай магіле быў усталяваны помнік[9]. Падчас акупацыі летам 1942 года яўрэяў вёскі Яйсы (Слабодкаўскі сельсавет) — некалькі дзясяткаў сем’яў — павезлі ў Браслаўскае гета. Але 13 чалавек, у асноўным мужчын, паліцаі забілі на месцы. Іх пахавалі на заходняй ускраіне вёскі, а пасля вайны на гэтым месцы быў усталяваны памятны знак. У 1960-я гады пахаванне было закінута[10]. Было створана некалькі гета:
У Браслаўскім раёне 32 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Нарушка Ігнат і Генефа, Шчарбінскія Данат, Юзэфа і Уладзіслаў, Часнавіцкія Эмілія, Ядвіга, Іозеф і Альфонс, Матуль Ігнацій, Кіжло Лявонціна і Міхаіл, Дварэцкія Уладзімір і Марыя, Чакан (Дварэцкая) Валянціна, Ламберт (Дварэцкая) Клаўдзія, Вішнеўскія Соф’я і Фелікс, Кісялеўскі Пётр, Цвячкоўскія Эдуард, Надзея і Раіса[13], Дзянісавы Ганна, Гаўрыла і Леанід, Жоравы Арсен і Марфа, Дзявятка (Жорава) Алімпіяда. На Браслаўшчыне, акрамя Браслава і Опсы, помнікі расстраляным яўрэям устаноўлены ў Слабодцы[14] (у 2007 годзе), Яйсах, Відзах, Казянах Ляснічоўцы[14] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia