Халакост у Полацкім раёне

Ужо з першых дзён акупацыі Полацкага раёна немцы пачалі забіваць яўрэяў[1]. У Быкаўшчыне лекарка з Ветрына, якая прыехала да сваякоў, убачыла яўрэяў і паведаміла пра гэта немцам — дзве сям’і (у адной чацвёра дзяцей, у другой — трое) былі забітыя. У вёсцы Гомель увосень 1941 года былі забітыя 45 мясцовых яўрэяў, а ў студзені 1942 года яшчэ 80[2]. У вёсцы Замошша зімой 1941 года ў лазні хаваліся тры сям’і, якіх немцы збілі бізунамі і спалілі ў гэтым жа будынку[1]. У снежні 1941 года карны атрад расстраляў у вёсцы Белае 7 яўрэяў[3]. З некаторых вёсак прадстаўнікоў народа пераганялі ў найбліжэйшае гета і забівалі ўжо там — напрыклад, так загінулі яўрэі вёскі Судзіна[4]. У 1942 годзе 3 яўрэі былі забітыя ў вёсцы Рудня-Прудок. Яўрэяў расстрэльвалі ў вёсках Дохнары, Засітніца і Світцы[5].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 10 гета:

  • у Бабынічах (1941 — люты 1942, 108 загінулых),
  • у Ветрыне (лета 1941 — 11 студзеня 1942, 59 загінулых),
  • у Варонічах (верасень 1941 — 10 студзеня 1942, больш за 66 загінулых),
  • у Полацку (жнівень 1941 — 3 лютага 1942, ад 7 да 8 тысяч загінулых),
  • у Трудах (лета 1941 — 7 лютага 1942, 76 загінулых),
  • у Баноні[6] (?),
  • у Баравухе-1 (да 13 студзеня 1942, больш за 105 загінулых[7][8][9][10][7])
  • у Баравухе-2 (5 ліпеня 1941[11] — люты 1942[12][13], 2300 загінулых[14]),
  • у Казімірове (да сакавіка 1942, 20 загінулых[15][16][2]),
  • у Юравічах (да студзеня 1942, больш за 48 загінулых[2]).

3 чалавекі з Полацкага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Міхайлава Зоя Васільеўна[17][18], Караткевіч Вера, Ануфрыева (Караткевіч) Лідзія[17][19].

Помнікі забітым яўрэям у раёне ўстаноўлены ў Полацку (два помнікі), Бабынічах, Ветрыне, Варонічах, Трудах, Гомелі[20], у раёне Баравухі-2.

Крыніцы

  1. а б «Памяць. Полацкі раён» 1999, с. 144.
  2. а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 156.
  3. «Памяць. Полацкі раён» 1999, с. 547.
  4. «Памяць. Полацкі раён» 1999, с. 602.
  5. Ботвинник М. «Памятники геноцида евреев Беларуси». Минск, "Беларуская навука, 2000, стр. 179—180 ISBN 985-08-0416-5
  6. Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 17.
  7. а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 155.
  8. «Памяць. Полацкі раён» 1999, с. 144, 560-561.
  9. Яд Вашем. Проект документации и увековечения имён евреев. Беларусь. Витебская область. Архівавана 13 снежня 2013.
  10. Холокост на территории СССР 2011, с. 101.
  11. Г. Р. Винница. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах. — Мн., 2011, стр. 309—313 ISBN 978-985-6950-96-7
  12. Архив полоцкого краеведческого музея — дело 6, лист 7;
  13. Зональный государственный архив в г. Полоцке, — фонд 687, опись 1, дело 3, лист 2;
  14. Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 25.
  15. Зональный государственный архив в г. Полоцке, — фонд 687, опись 1, дело 3, лист 3
  16. «Памяць. Полацкі раён» 1999, с. 144, 600.
  17. а б Каменная летопись Карасёва Архівавана 12 мая 2013 года.
  18. Яд Вашем. История спасения. Михайлова Зоя Архівавана 24 верасня 2016.
  19. Яд Вашем. История спасения. Караткевич Вера Архівавана 24 верасня 2016.
  20. В Полоцком районе открыли памятник жертвам Холокоста. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 18 жніўня 2016.

Літаратура

  • І.Б. Каросцік, Р.I. Маслоускі, А. Л. Петрашкевіч i iнш. (рэдкал.), С. С. Чарняўская (укладальнік). «Памяць. Полацкі раён». — Мн.: «Вышэйшая школа», 1999. — 700 с. — ISBN 985-06-0447-6.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya