Халакост у Пружанскім раёне
Халакост у Пружа́нскім раёне — сістэматычнае праследаванне і вынішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Халакост здзяйснялі акупацыйныя ўлады нацысцкай Германіі і калабарацыяністамі ў 1941—1944 гадах падчас Другой сусветнай вайны ў межах палітыкі «Канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання». Халакост у Пружанскім раёне -- частка Халакосту ў Беларусі і Катастрофы еўрапейскага яўрэйства.
Генацыд яўрэяў у раёнеДля ажыццяўлення палітыкі генацыду і правядзення карных аперацый адразу ўслед за войскам у раён прыбылі карныя падраздзяленні войскаў СС, айнзацгрупы, зондэркаманды, таемная палявая паліцыя (ГФП), паліцыя бяспекі і СД, жандармерыя і гестапа. Практычна адразу яны аддзялілі яўрэяў ад астатніх жыхароў і пачалі іх забіваць альбо заганяць у гета ў рамках ажыццяўлення канчатковага вырашэння габрэйскага пытання. Ва ўсіх буйных вёсках раёна былі раённыя ўправы і паліцэйскія гарнізоны, якія складаліся з калабарацыяністаў. Яшчэ да восені 1941 года ва ўсіх населеных пунктах раёна былі прызначаны старосты. Акупацыйныя ўлады пад страхам смерці забаранілі габрэям знімать жоўтыя латы ці шасціканцовыя зоркі (апазнавальныя знакі на вопратцы), выходзіць з гета без спецыяльнага дазволу, мяняць месца пражывання і кватэру ўнутры гета, хадзіць па тратуарах, карыстацца грамадскім транспартам, знаходзіцца на тэрыторыі паркаў і грамадскіх месцаў, наведваць школы.[2] Ужо з першых дзён акупацыі раёна немцы пачалі забіваць габрэяў. Гэткія «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы называлі арганізаваныя масавыя забойствы) паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. Напрыклад, былі забітыя 30 габрэяў з Шарашова, якія да 1942 года хаваліся ў Белавежскай пушчы[3]. Многія габрэі ў Пружанскім раёне былі забіты падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкае балота» (Pripiatsee) ці «Прыпяцкі марш», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. План гэтай аперацыі быў распрацаваны ў штабе войскаў СС пры рэйхсфюрары Генрыху Гімлеры і ставіў мэтай адпрацоўку і правядзенне першых масавых забойстваў габрэяў вайскамі СС на тэрыторыі Беларусі. Непасрэднымі выканаўцамі аперацыі былі кавалерыйская брыгада СС, а таксама 162-я і 252-я пяхотныя дывізіі пад агульным кіраўніцтвам найвышэйшага начальніка СС і паліцыі тылу групы армій «Цэнтр» групенфюрара СС Эрыха фон дэм Баха[4]. У тых населеных пунктах, дзе габрэяў забілі не адразу, іх трымалі ва ўмовах гета аж да поўнага знішчэння. За час акупацыі, якая працягвалася да 17 ліпеня 1944 года[5], габрэі Пружанскага раёна былі практычна цалкам вынішчаны. ![]() ГетаУ рамках рэалізацыі нацысцкай праграмы вынішчэння габрэяў немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета.
Гета ў КанстанцінаваВёска Канстанцінава была акупаваная часткамі вермахта ўлетку 1941 года. У вёсцы (мясцовыя жыхары называлі яе гэтакжа «калонія Канстанцінава») да вайны налічвалася 35 габрэйскіх і 6 беларускіх двароў. Насельніцтва складалася з прыкладна 184 габрэяў і 35 беларусаў. Гета ў вёсцы праіснавала да кастрычніка (2 лістапада[6]) 1942 (да восені 1943[7]) года, калі немцы пераправілі габрэяў спачатку ў Ружаны, а затым у Ваўкавыск, дзе ўсіх растралялі. Габрэйскія дамы ў вёсцы засталіся цэлымі.[8][9] У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі Канстанцінава і вёску Воля, якая знаходзіцца побач. Вёска Канстанцінава пасля вайны не была адноўлена, а яе тэрыторыя (прынамсі каля паловы) лічыцца цяпер вёскай Воля (цяпер Ружанскага сельсавета). На месцы колішняй вёскі ля дарогі ўсталявана пліта з тэкстам: «У гэтым урочышчы была вёска Канстанцінава. У 1944 годзе яна была спалена, а насельніцтва растраляна фашыстамі».[8][9] Гета ў ЛыскаваПа дадзеных НДК (акт № 5 ад 10 студзеня 1945 года), гета ў вёсцы Лыскава (Зеляневіцкі сельсавет) праіснавала да 2 лістапада 1942 года[10]. Першае масавае забойства габрэяў у Лыскава адбылося 1 ліпеня 1942 года. Забітыя былі пахаваныя у брацкай магіле ў вёсцы Баяры (Зеляневіцкі сельсавет)[11]. 2 лістапада 1942 года габрэяў мястэчка, якія яшчэ засталіся жывымі, сагналі на кірмашную плошчу, дзяцей пагрузілі на падводы, а дарослых пагналі пехатой у Ваўкавыск, забіваючы тых, хто адставаў па дарозе. Кіраваў арганізацыяй і падрыхтоўкай да вынішчэння гета камісар вёскі Элерт. У Ваўкавыску асуджаных людзей непрацяглы час пратрымалі за драцяным абгароджваннем пад адкрытым небам, а потым растралялі — усяго 654 чалавекі[10]). Апублікаваны няпоўны спіс забітых у Лыскава габрэяў[12]. Выпадкі ўратавання і «Праведнікі народаў свету»У Пружанскім раёне сем чалавек былі удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак найглыбейшай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:
ПамяцьНа месцы забойства пружанскіх габрэяў усталяваны помнік, а на габрэйскіх могілках горада ўзведзены мемарыяльны комплекс у памяць ахвяр Катастрофы[17]. У кіламетры на паўночны захад ад Ружанаў, у лесе, усталяваны помнік на брацкай магіле габрэяў, падпольшчыкаў і савецкіх вайсковых вязняў. У 1965 годзе на гэтай магіле быў усталяваны абеліск у памяць аб забітых ружанскіх габрэях.[18][19] Помнікі ахвярам генацыду габрэяў усталяваны у Лінава, Аранчыцах і ў Белавежскай пушчы — габрэям з Шарашова[20].[21][22][23] Апублікаваныя няпоўныя спісы габрэяў загінутых Пружанскага раёна[19]. Крыніцы
Літаратура
Дадатковая літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia