Халакост у Драгічынскім раёнеЗа час акупацыі амаль усе яўрэі Драгічынскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці сваёй пасля ваявалі ў партызанскіх атрадах[1][2]. Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбываліся ў Антопалі[3], Драгічыне[4][5] і Хомску[6][2][3]. Каля 100 чалавек забілі ў вёсцы Гаравіца. Яўрэяў з сельскагаспадарчага паселішча (якое афіцыйна называлася «Калонія»), размешчанага паміж вёскамі Гутава і Агдэмер, у 1942 годзе перавялі ў гета Драгічына і забілі там[7]. У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў[8], у двух гета ў Драгічыне (ліпень 1941 — 2 лістапада 1942) — каля 3500, у гета ў Хомску (ліпень 1941 — жнівень 1941) — каля 2000. У раёне адзін чалавек — Ахрыц Вера — была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Вайс (Чэрнік) Ірыт у Антопалі[9]. У Антопалі ва ўрочышчы Хвойнікі на месцы пахавання забітых яўрэяў усталяваны помнік[10][8]. У Драгічыне на брацкай магіле ў прывакзальным скверы, дзе пахаваныя больш за 3000 яўрэяў-ахвяраў нацысцкага рэжыму, у 1967 годзе быў усталяваны абеліск[11]. У вёсцы Хомск усталяваныя два помнікі забітым. Адзін — на брацкай магіле жанчын і дзяцей, і другі — на брацкай магіле мужчын[12]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia