Вікіпедыя — найбуйнейшая ў свеце анлайн-энцыклапедыя, створаная карыстальнікамі. Аднак заўважана, што ў энцыклапедыі ёсць сістэмнае адхіленне — артыкулаў пра мужчын у ёй у некалькі разоў больш, чым пра жанчын; гэтыя суадносіны назіраюцца практычна ва ўсіх моўных версіях Вікіпедыі. Напрыклад, у Беларускай Вікіпедыі толькі 12,91 % артыкулаў пра жанчын.
Каб трохі змяніць гэты дысбаланс і прыцягнуць увагу да праблемы, у Вікіпедыі ўжо чацьвёрты год запар праводзіцца праект WikiGap, закліканы напоўніць Вікіпедыю артыкуламі пра выдатных жанчын на самых розных мовах. WikiGap з’яўляецца міжнароднай акцыяй, якая першапачаткова паўстала дзякуючы ініцыятыве шведскага аддзялення Фонду Вікімедыя ў партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Швецыі, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і аддзяленнямі Фонду Вікімедыя па ўсім свеце.
Беларуская частка WikiGap 2021
Сёлета ў трэці раз запар у Беларусі будзе ладзіцца WikiGap, творчы конкурс па напісанні ў Вікіпедыі артыкулаў пра выдатных жанчын самых розных прафесій. 8 сакавіка 2021 года, у Міжнародны жаночы дзень, Беларуская Вікіпедыя сумесна з Пасольствам Швецыі ў Беларусі запускае праект WikiGap 2021 Беларусь — творчы конкурс па напісанні артыкулаў пра выдатных жанчын самых розных прафесій у Вікіпедыі.
Прыняць удзел у конкурсе WikiGap 2021 Беларусь можа кожны, хто ведае беларускую мову і мае доступ да інтэрнэту.
Асноўныя мэты конкурса
Зрабіць больш даступнай інфармацыю пра выдатных жанчын Беларусі, Швецыі і свету.
Пашырыць кола аўтараў і рэдактараў артыкулаў Вікіпедыі на беларускай мове.
Тэмы конкурсных артыкулаў
«Выдатныя жанчыны свету» — артыкулы на беларускай мове пра жанчын свету.
«Выдатныя жанчыны Беларусі» — артыкулы на беларускай мове пра беларускіх жанчын.
«Выдатныя жанчыны Швецыі» — артыкулы на беларускай мове пра шведскіх жанчын.
Пад шведскімі жанчынамі маюцца на ўвазе жанчыны шведскай нацыянальнасці, з грамадзянствам Каралеўства Швецыя, а таксама жанчыны з іншых краін, чыя асноўная дзейнасць сканцэнтравана на шведскіх землях у цяперашні час або ў адпаведную гістарычную эпоху.
Тэрміны правядзення
Старт конкурса: 8 сакавіка 2021 года 00:00:01 Мінскі часUTC+3.
Фініш конкурса: 8 красавіка 2021 года 23:59:59 Мінскі часUTC+3.
Падвядзенне вынікаў конкурса WikiGap 2021 Беларусь — 12 красавіка 2021 года.
Правілы ўдзелу
Узроставых абмежаванняў на ўдзел у конкурсе няма.
Прызы могуць быць выдадзены толькі рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Кожны удзельнік павінен мець уласны ўліковы запіс у Вікіпедыі і прымаць ўдзел у конкурсе толькі з аднаго ўліковага запісу.
Новыя артыкулы павінны быць напісаны ў перыяд з 8 сакавіка па 8 красавіка 2021 года.
У створаным артыкуле павінны быць мінімум 1000 сімвалаў (прыкладна 150 словаў), спасылкі на крыніцы інфармацыі, прастаўленыя катэгорыі і ўнутраныя спасылкі.
Конкурсныя артыкулы не павінны ўтрымліваць парушэнняў аўтарскіх правоў.
Можна ствараць любы артыкул пра жанчын або выбраць са спісу прапанаваных.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне
За кожны створаны артыкул, які задавальняе патрабаванням, удзельнік атрымлівае 1 бал.
За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную з Беларуссю, удзельнік атрымлівае дадатковы 1 бал.
За кожны створаны артыкул пра асобу, звязаную са Швецыяй, удзельнік атрымлівае дадатковыя 2 балы.
Тры ўдзельнікі, якія набралі больш за ўсіх балаў, будуць узнагароджаны Пасольствам Швецыі ў Беларусі. Пасольства Швецыі ў Беларусі пакідае за сабой права правесці дадатковае ўзнагароджанне ў асобных намінацыях.
Прызы
Прызавы фонд будзе прадстаўлены Пасольствам Швецыі ў Беларусі.
Наталля Веко, супрацоўніца Пасольства Швецыі ў Беларусі.
Члены журы не прэтэндуюць на перамогу ў конкурсе, іх магчымы фармальны ўдзел прадыктаваны выключна імкненнем паказаць прыклад і аказаць маральную падтрымку ўдзельнікам конкурса.
Удзельнікі конкурса
Пасля стварэння артыкула яго неабходна ўключыць у адпаведную табліцу ніжэй (канкурсанты гэта робяць самастойна). У конкурсе удзельнічаюць толькі артыкулы, унесеныя ў гэтую табліцу, а таксама ўдзельнікі. Створаны артыкул павінен быць уключаны ў табліцу на працягу 24 гадзін з моманту напісання, але не пазней тэрмінаў заканчэння конкурса.
Слупкі «Балы», «Дадатковыя балы» і «Сума» запаўняюць члены журы. Астатнія графы запаўняюць канкурсанты.
У конкурсе WikiGap 2021 Belarus прынялі ўдзел 18 удзельнікаў, якія стварылі 592 артыкулы (5 артыкулаў пра жанчын не ўвайшлі ў статыстыку, бо яны напісаны не пра канкрэтную асобу, а пра групы жанчын (жанчыны-лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, жаночыя спартыўныя каманды, фемінізм у Швецыі).
Створаныя артыкулы пра жанчын па катэгорыях
Выдатныя жанчыны Беларусі — створана 72 артыкула, што складае 12,16 % ад агульнай колькасці;
Выдатныя жанчыны Швецыі — створана 475 артыкулаў, што складае 80,24 % ад агульнай колькасці;
Выдатныя жанчыны свету — створана 45 артыкулаў, што складае 7,60 % ад агульнай колькасці.
Пераможцы
месца — Ellis Novak (створана 284 артыкула, 771 бал).
месца — Culamar (створана 111 артыкулаў, 325 балаў).
месца — Lagommaria (створаны 51 артыкул, 152 балы).
Вы даведаецеся як рэдагаваць існуючыя артыкулы, а таксама паспрабуеце стварыць свае першыя артыкулы ў Вікіпедыі. Вас чакае сустрэча з Паслом ШвецыіКрысцінай Юханесан, а таксама прызы за лепшыя створаныя артыкулы.
10 сакавіка
Анлайн майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі 10 сакавіка 2021 года (серада) 18.00 — 20.00. Платформа Zoom.
Рэгістрацыя да 8 сакавіка. Узнагародваюцца тры ўдзельнікі майстар-класа за самыя лепшыя створаныя артыкулы з 18.00 10 сакавіка да 18.00 14 сакавіка.
Анлайн майстар-клас па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі 31 сакавіка 2021 года (серада) 18.00 — 20.00. Платформа Zoom.
Рэгістрацыя да 18.00 31 сакавіка. Узнагародваюцца тры ўдзельнікі майстар-класа за самыя лепшыя найбольш прапрацаваныя новыя створаныя артыкулы (з выявамі, спасылкамі, шаблонамі і г.д.) з 18.00 31 сакавіка да 18.00 4 красавіка.
Паралельна з конкурсам WikiGap 2021 Беларусь будзе праходзіць глабальны конкурс WikiGap Challenge (з 8 сакавіка по 8 красавіка 2021 года) па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі на любой мове пра жанчын. Створаныя ў рамках конкурса WikiGap 2021 Беларусь артыкулы могуць быць пададзены і туды таксама. Каб зафіксаваць свой удзел у WikiGap Challenge, прытрымлівайцеся інструкцый на старонцы конкурса.